viasna on patreon

Актывісткі FEMEN распрануліся каля беларускага КДБ

2011 2011-12-19T11:20:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

19 снежня ў Мінску каля будынка КДБ актывісткі FEMEN правялі акцыю, прымеркаваную да гадавіны падзей Плошчы. Яны раздзеліся і разгарнулі плакаты з надпісамі «Жыве Беларусь!»

Дзяўчаты мелі намаляваныя на твары вусы, у адной з іх на спіне быў намаляваны Лукашэнка. Яны выкрыквалі «Жыве Беларусь!»

Потым з будынка КДБ выбегла ахова і затрымала відэааператара «НН» Таццяну Гаўрыльчык, фатографа Юлію Дарашкевіч і яшчэ адну журналістку, імя якой пакуль невядома. Як паведамляюць калегі, магчыма гэта замежная журналістка.

Дзяўчаты з FEMEN паспелі збегчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства