viasna on patreon

Віцебскіх актывістаў затрымалі па дарозе ў Шклоў

2011 2011-12-19T11:19:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яны збіраліся наведаць калонію, дзе адбывае пакаранне Мікола Статкевіч. Аднак супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну, якой кіраваў віцебскі каардынатар руху “За свабоду”, яшчэ на выездзе з Віцебска.

Апрача гаспадара, у машыне былі незалежны журнліст Зміцер Казакевіч, сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў і Аляксей Гаўруціка, давераная асоба Мікалая Статкеівіча ў час мінулай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

“Машыну спынілі каля пасёлка Акцябрскі. Спадару Жаляпаву сказалі, што падобная  машына была зафіксавана ў ДТЗ ў Мінску яшчэ 30 лістапада, каля гадзіны начы. Таму гаспадар мусіць даць падрабязныя тлумачэнні, што  ён рабіў у той час. Нас, траіх, абавязалі знаходзіцца тут жа, у абласной управе ДАІ, у якасці сведак,” – распавёў Аляксей Гаўруцікаў.

Ён дадаў, што пра візіт віцебскіх актывістаў у шклоўскай калоніі ведалі загадзя: напярэдадні яны тэлефанавалі туды, каб даведацца, калі можна трапіць на прыём да начальніка. Як высветліліся, якраз у панядзелак 19 снежня ў яго прыёмны дзень, і віцебскія актывісты меркавалі пагаварыць пра ўмовы ўтрымання палітвязня ў гэтай установе.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства