Міліцыя спрабуе ізаляваць Максіма Вінярскага
Сёньня раніцай супрацоўнікі міліцыі настойліва спрабуюць патрапіць у кватэру да актывіста “Еўрапейскай Беларусі Максіма Вінярскага. Праваабаронцы звязваюць гэта з прэвентыўнымі захадамі ўладаў у дзень гадавіны падзеяў 19 сьнежня мінулага года.
Стала вядома, што ў кватэру патрапілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУСа. Калі маці Максіма спрабавала вынесьці сьмецце, яны патрапілі ў кватэру і адмаўляюцца яе пакідаць. Пры гэтым аніякіх падстаў не называюць.
Сам Максім Вінярскі на гэты час дома адсутнічае.
Нагадаем, што многія фігуранты крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю ўвечары ў панядзелак, 19 снежня. Яны перакананыя, што ўлады хочуць нейтралізаваць удзельнікаў акцыі, якая адбудзецца ў гадавіну Плошчы.
У прыватнасці, такую позву прынеслі ў пятніцу былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. Ён павінен з’явіцца ў крымінальна-выпраўленчую інспекцыю Ленінскага раёна Мінска, а 18-й.