viasna on patreon

Шчучынскі актывіст Сяргей Ляшкевіч выходзіць на свабоду датэрмінова

2006 2006-07-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома ПЦ "Вясна", у чацьвер, 27 ліпеня, датэрмінова на свабоду з Глыбоцкай турмы выходзіць кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Ляшкевіч.
Нагадаем, што падчас выбарчай кампаніі Сяргей Ляшкевіч быў арыштаваны і асуджаны па ч.3 арт.293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь на пяць месяцаў арышту за тое, што нібыта навучаў і рыхтаваў аднаго са шчучынскіх актывістаў да ўдзелу ў масавых беспарадках у Менску. 11 ці 12 жніўня ён мусіў выйсьці з Глыбоцкай турмы й вярнуцца ў Шчучын.
Адвакаты Сяргея Ляшкевіча дамагаліся яго датэрміновага вызваленьня. Не дабыўшы 19 дзён пакараньня, спадар Ляшкевіч выйдзе на свабоду. Дакладны час пакуль не вядомы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства