viasna on patreon

Пісьменьнікі выказалі сваё стаўленьне да палітвязьняў і сьмяротнага пакараньня

2011 2011-12-13T14:05:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sayuz-pismennikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Удельнікі ХVІ З’езда Саюз беларускіх пісьменнікаў, які адбыўся 10 сьнежня ў Менску, прынялі некалькі заяў, у якіх выказалі сваю пазіцыю адносна грамадска-палітычнай сітуацыі, што склалася ў краіне ў апошні час.

У прыватнасьці, сябры СБП патрабуюць “неадкладнага вызвалення з-за кратаў сяброў нашага Саюза Паўла Севярынца і Алеся Бяляцкага, прававой рэабілітацыі раней асуджаных пісьменнікаў Уладзіміра Някляева і Аляксандра Фядуты, вызвалення ўсіх палітвязняў”.

Не пакінула пісьменніцкая супольнасьць без увагі і тэму адмены сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Яны патрабуюць неадкладна ўвесьці мараторый на выкананьне смяротнага пакараньня ў Рэспубліцы Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства