viasna on patreon

5 чэрвеня ў Мінску ў гатэлі “Планета” адбыўся брыфінг для прадстаўнікоў амбасадаў і СМІ, прысьвечаны сітуацыі, якая склалася вакол ліквідацыі адначасова некалькіх буйных грамадскіх арганізацый ў Беларусі.

2003 2003-06-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брыфінг быў арганізаваны з мэтай даць аб’ектыўную інфармацыю пра тое, як разьвіваецца сітуацыя.

Брыфінг вёў старшыня Рады Грамадскага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Алесь Бяляцкі.

Першым выступіў старшыня Гродзенскага абласнога Грамадскага аб’яднаньня “Ратуша” Алесь Мілінкевіч: “Наша аб’яднаньне зьяўляецца рэсурсным цэнтрам, створаным 7 гадоў таму. За гады свайго існаваньня “Ратуша” стала цэнтрам сеці больш 130 грамадскіх арганізацый, якія актыўна дзейнічаюць. Галоўная мэта арганізацыі падтрымка грамадскай актыўнасьці на тэрыторыі Гродзенскай вобласьці. Мы аказваем шэраг паслуг грамадскім арганізацыям – інфармацыя, кансультацыі, дапамога ў пошуку партнёраў і.г.д У “Ратушы” існуе цэнтр падтрымкі лакальнага друку. Мы забясьпечылі магчымасьць грамадскім аргнізацыям карыстацца інтэрнетам. “Ратуша” ў свой час была ініцыятарам стварэньня сеці праваабарончых арганізыцый на Гарадзеншчыне. І можа быць як раз у гэты момант і пачаліся цяжкасьці ў нашага аб’яднаньня, калі мы перайшлі ад асьветніцкай дзейнасьці да праваабарончай, бо правы чалавека разглядаюцца ўладамі, як палітычная дзейнасьць. І наша дзейнасьць па падтрымцы лакальных выданьняў у маленькіх гарадах таксама выклікала незадавальненьне ўладаў. За ўсе гады існаваньня ў “Ратушы” былі вобыскі. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2001 года ў “Ратушы” канфіскавалі ўсё абсталяваньне. Прычынай пазеяў, якія зьяўляюцца прадметам сёньняшняй размовы, стала парушэньне “Ратушай” заканадаўства аб паліграфічнай дзейнасьці. У “Ратушы” з 1997 года быў рызоргаф, якім мы карысталіся абсалютно адкрыта. І ўсе пра гэта ведалі. Але ў мінулым годзе да нас прыйшлі прадстаўнікі міліцыі і склалі пратакол за тое, што ў “Ратушы” няма ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасьць. Але наяўнасьць ліцэнзіі абвязковая толькі для арганізацый, якія займаюцца камерцыйнай дзейнасьцю. Мы не зьяўляемся суб’ектам гаспадараньня. А ў гэтым годзе мы былі аштрафаваныя за тое, што проста захоўваем рызограф на офісе – ён проста ў нас стаяў, мы яго не ўключалі. Цэлы год мы рабілі спробы атрымаць ліцэнзію. Пасьля прынялі рашэньне перадаць рызограф навучальнай установе, але Міністэрства юстыцыі падыйшло да справы фармальна, нас нават не выклікалі, каб даведацца, як разьвіваюцца падзеі. Такая
перадгісторыя падзей, яікя папярэднічалі падачы іску аб ліквідацыі арганізацыі. Я не лічу, што мы парушалі закон. Старшыня Гомельскага абласнога грамаскага аб’яднаньня “Грамадскія ініцыятывы”:

Старшыня Гомельскага абласнога Грамадскага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы” Віктар Карніенка: “Арганізацыя ў нас масавая налічвае больш за 400 сябраў. Мы таксама рэсурсны цэнтр. Наша дзейнасьць ахоплівае ўсе 23 адміністратыўна-тэрытарыяльных раёны Гомельскай вобласьці. Больш за 100 структур грамазянскай супольнасьці карысталіся паслугамі нашага аб’яднаньня, сярод іх разнастйныя школьныя і студэнцкія гурткі. Таму факт ліквідацыі нашага аб’яднаньн – крайняя ступень падаўленьня грамадскай актыўнасьці ў Гомельскай вобласьці. Мы перанесьлі на сваім вопыце ўсе магчымыя формы падаўленьня грамадскай актыўнасьці. Рашэньню Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі папярэднічалі праверкі нашай дзейнасьці, якія заканчваліся даведкамі, што да нас няма ніякіх заўвагаў. Але праверкі ўзнаўляліся. Вельмі паказальная зьяўляецца апошняя праверка, якая праходзіла ў лютым 2003 года, праводзіла яе Абласная падаткавая інсьпекцыя, якая не зрабіла нам ніводнай заўвагі. Праз дзень нам патэлефанаваў правяраючы і дрыжачым голасам, сказаў, што адбылася нейкая памылка – “я прашу вярнуць выданы вам дакумент”. Мы, канечне, даведку не вярнулі. Правка была адноўленая ў вельмі цікавы момант – падчас візіта ў г. Гомель амбасдара ЗША спадара Козака. І як раз у той час, калі Козак знаходзіўся ў аб’яднаньні “Грамадзянскія ініцыятывы”, прыйшлі праводзіць праверку Абласное ўпраўленьне юстыцыі і падаткавая інсьпекцыя. Гэта вельмі паказальна і сьведчыць пра то, што праверка праводзілася па заказу”.

Прадстаўнік Маладзёжнага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу Андрэй Казакевіч:
“Хацелася бы адзначыць пэўную палітычную ірацыянальнасьць уладаў. Фактычна адбываецца выцясьненьне грамадзянскай актыўнасьці ў нефармальныя формы, якія не можа кантраляваць ні сама ўлада, ні грамадства не можа адэкватна разумець, чым займаюцца гэтыя арганізацыі. Замест таго, каб арганізацыі дзейнічалі адкрыта і легальна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства