Гарадзенскія праваабаронцы павіншавалі землякоў з Днём правоў чалавека
https://spring96.org/be/news/48190
2011
2011-12-12T11:37:50+0300
2011-12-12T11:37:50+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hilmanovich.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
10 снежня на Гарадзенскіх рынках і ў самым горадзе праваабаронцы горада над Нёманам правялі акцыю ў гонар Дня правоў чалавека. Людзям раздаваліся кніжачкі з тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама матэрыялы супраць смяротнага пакарання, бюлетэні з апісаннем сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і прысудам кіраўніку Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму.
Людзі з зацікаўленасцю бралі матэрыялы, задавалі пытанні. Успрымалі акцыю станоўча.
Праваабаронцы таксама яшчэ раз нагадалі гарадзенцам пра збор подпісаў супраць смяротнага пакарання і петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага.