Старшыня ОНТ Рыгор Кісель адстойвае свае гонар і годнасьць
https://spring96.org/be/news/4817
2006
2006-07-19T10:00:00+0300
2006-07-19T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік тэлеканалу ОНТ Рыгор Кісель зьвярнуўся ў суд з пазовам аб абароне гонару і годнасьці да газэты «Комсомольская правда» в Белоруссии», паведамляе БелаПАН.
Прычынай стала публікацыя газэты пра тое, што па выніках пракурорскай фінансавай праверкі на ОНТ супраць кіраўніка кампаніі распачатая крымінальная справа.
Паводле Кіселя, ніякай крымінальнай справы супраць яго не распачата і нават праверкі кампаніі пракуратура не праводзіла. Кіраўнік ОНТ патрабуе ад газэты абвяржэньня. Сума пазову да аўтара публікацыі складае 10 рублёў, а вось з газэты Рыгор Кісель патрабуе кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 1 мільярд рублёў.