viasna on patreon

Алеся Мазура абвінавачваюць у парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства

2006 2006-07-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 ліпеня актывіст апазіцыі Алесь Мазур, які быў адным зь ініцыятараў сустрэчы маладзёвых актывістаў на Заслаўскім вадасховішчы, атрымаў позву ў суд. Яго абвінавацілі "ў парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства". 13  14 траўня ў Менскім раёне, на беразе вадасховішча, адбылася сустрэча, у якой удзельнічалі маладыя прадстаўнікі грамадзкіх абяднаньняў, партыяў і актыўная моладзь. Найперш на гэтую сустрэчу былі запрошаныя людзі, якія ў сакавіку ўдзельнічалі ў намётавым лагеры пратэсту на цэнтральнай плошчы Менску.

"Калі 13 траўня мы прыехалі на чыгуначную станцыю Ратамка, дзе зьбіраліся ўдзельнікі сустрэчы, то ўбачылі, што там ужо знаходзяцца асобы ў цывільным, якія прасачылі, куды мы кіруемся. Празь нейкі час зьявіліся інспектары па ахове прыроды. Мне далі прычытаць рашэньне выканаўчага камітэту Менскай вобласьці аб тым, што ў сувязі з пажаранебясьпечным пэрыядам забараняецца наведваньне лясоў  тое, як я чытаю, здымалі на відэакамеру. "З улікам асобы парушальніка"  так напісалі ў матэрыялах справы  быў складзены пратакол, што я, арганізуючы сустрэчу, парушыў прыродаахоўнае заканадаўства. Аднак мы сабраліся ў месцы, якое адмыслова абсталявана для масавага адпачынку, і на падезьдзе туды ніякай інфармацыі аб забароне не было"  распавёў Алесь Мазур Асамблеі НДА.

Адміністрацыйная справа накіраваная для разгляду па месцы жыхарства А. Мазура  у суд Сьветлагорскага раёну (Гомельская вобласьць). Але з-за свайго адезду "парушальнік" атрымаў позву ўжо пасьля даты, на якую ён выклікаўся ў суд. "Відавочна, справа распачатая з-за таго, што сустрэча мела грамадзкае значэньне: калі б там праводзіліся якія-небудзь пікнікі, улады не зьвярнулі б ніякай увагі",  лічыць А. Мазур.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства