viasna on patreon

Суд над лідарам аргкамітэта па стварэньні нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўгенам Контушам зноў перанесены

2011 2011-12-08T15:22:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kontush.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Контуш

Яўген Контуш

Сёньня суддзя суду Першамайскага раёна сталіцы Юрый Гарбатоўскі працягнуў разгляд адміністратыўнай справы Яўгена Контуша. Актывіста вінавацяць у дробным хуліганстве, якое выяўляецца ў тым, што нібыта ён раніцай 3 сьнежня ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў выплюхнуў ля ўваходу ў Белтэлерадыёкампанію вядро варанай локшыны і раскідаў улёткі.

Суддзя прагледзеў два відэазапісы, якія былі прадстаўленыя супрацоўнікамі міліцыі. Аднак паказаньні сьведкаў супярэчылі ўбачанаму на гэтых кадрах. І таму было прынятае рашэньне выклікаць новых сьведкаў са штату ахоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі. Наступнае судовае паседжаньне адбудзецца 9 сьнежня ў 12-20.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства