viasna on patreon

Рашэнне Аршанскага ГАУС аб адмове ў ахове пікету ў абарону Алеся Бяляцкага абскарджана

2011 2011-12-01T10:03:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lieuchankau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Васіль Леўчанкаў

Праваабаронца Васіль Леўчанкаў

Праваабаронцы Васіль Леўчанкаў і Васіль Бераснеў накіравалі скаргі ў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і Пракуратуру Віцебскай вобласці. Яны заяўляюць аб парушэнні свайго права на свабоду пікетавання, гарантаванага артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што праваабаронцам не ўдалося атрымаць дазволу на правядзенне ў Оршы пікету ў абарону Алеся Бяляцкага. Згодна з патрабаваннямі Аршанскага гарвыканкама, для дазволу пікету неабходна дамова з ГАУС аб ахове правапарадку, а мясцовая міліцыя такі дагавор адмовілася заключаць, матывуючы  занятасцю супрацоўнікаў у ахове моладзевых дыскатэк.

У скарзе Васіль Леўчанкаў і Васіль Бераснеў указваюць, што абавязак ГАУС заключыць такі дагавор выцякае з закона «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», які абвяшчае, што асноўнымі задачамі міліцыі з'яўляецца абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян, аказанне на ўмовах i ў парадку , прадугледжанымі заканадаўствам ... дапамогі грамадзянам у рэалізацыі іх правоў.

Праваабаронцы просяць прызнаць незаконным рашэнне ГАУС Аршанскага гарвыканкама аб адмове ў заключэнні дамовы і прыцягнуць да адказнасці вінаватых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства