viasna on patreon

“Міжнародная амністыя” асудзіла сьмяротны вырак Канавалаву і Кавалёву

2011 2011-12-01T11:35:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Міжнародная амністыя” выступіла з асуджэньнем сьмяротнага выраку, вынесенага 30 лістапада Дзьмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву па крымінальнай справе аб красавіцкім тэракце ў Менску.

“У нас маюцца сур’ёзныя падозранні, што ў дачыненьні Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ужываўся гвалт, каб дабіцца ад іх прызнання, і што гэты працэс не адпавядае міжнародным стандартам справядлівасьці”,- заявіў дырэктар праграмы Еўропы і Цэнтральнай Азіі "Міжнароднай амністыі" Джон Дальхуісэн.

“Сістэма правасуддзя ў Беларусі мае шмат недахопаў і рэгулярна топча міжнародныя стандарты справядлівага суду, павялічваючы рызыку судовай памылкі і пакараньня невінаватых”,- адзначыў Джон Дальхуісэн.

“Пакараньне сьмерцю – незваротнае, і мы выступаем супраць яго ва ўсіх выпадках. Прэзідэнт Лукашэнка павінен неадкладна абвесьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне, далучыўшыся да шэрагу краін, якія адмовіліся ад гэтага варварскага пакараньня”,- заявіў прадстаўнік “Міжнароднай амністыі”.

“Сьмяротнае пакараньне – надзвычай жорсткі, бесчалавечны і зьневажальны від пакараньня. Беларусь застаецца адзінай краінай Еўропы і былога СССР, якая працягвае прыводзіць сьмяротныя прысуды ў выкананьне”,- нагадаў Джон Дальхуісэн.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства