Магілёўская пракуратура аказвае ціск на мясцовага маладафронтаўца Сяргея Нягаціна
https://spring96.org/be/news/4780
2006
2006-07-17T10:00:00+0300
2006-07-17T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла прэс-служба моладзевай арганізацыі МФ, на мінулым тыдні да моладзевага актывіста з Магілёва, Сяржука Нягаціна, прыходзіў супрацоўнік Магілёўскае пракуратуры. Сьледчы патрабаваў ад актывіста "Маладога Фронту", каб хлопец зьявіўся на допыт у якасьці сьведкі па крымінальных справах, узбуджаных супраць лідэраў "Маладога Фронту", у мясцовую пракуратуру .
Таксама супрацоўнік пракуратуры пагражаў "шматлікімі праблемамі" маладафронтаўцу, калі той "сумлена" не паведаміць фактаў, зьвязаных зь дзейнасьцю "Маладога Фронту" ў Магілёве. Сьледчы абвінаваціў Сяржука Нягаціна ў тым, што ён зьяўляецца ідэйным кіраўніком мясцовае філіі арганізацыі.