За запаленыя свечкі ў Бабруйску будуць судзіць 30 лістапада
https://spring96.org/be/news/47763
2011
2011-11-25T17:18:00+0300
2011-11-25T17:18:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/znich.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
30 лістапада адбудзецца суд над затрыманымі на Дзяды Аленай і Дзмітрыем Тоўсцікамі, Марынай Івановай і Арцёмам Мархасёвым.
-Суд пачнецца ў 9.30, і судзіць на ім будуць адразу ўсіх, - распавяла Марына Іванова. На дадзены момант павесткі на рукі атрымалі ўсе, акрамя Дзмітрыя Тоўсціка.
Нагадаем, што на гэтых сябраў “Маладых дэмакратаў” ужо некалькі разоў складалі пратакол як на ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі, у дзень затрымання і пазней. Алену Тоўсцік міліцыянты наведвалі нават дома, у той час, як цяжка хварэла яе маленькая дачушка.