viasna on patreon

Прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму - сумны дзень для абароны правоў чалавека ва ўсім свеце

2011 2011-11-25T22:20:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў

Прэс-рэліз - Абсерваторыя
Парыж-Жэнева, 24 лістапада 2011 г.


Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), асуджае прысуд да турэмнага зняволення Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзідэнта FIDH і прэзідэнта праваабарончага цэнтра «Вясна», і выкрывае гэтае рашэнне як спробу прымусіць замаўчаць грамадзянскую супольнасць Беларусі.

Першамайскі раённы суд Менска асудзіў праваабаронцу Алеся Бяляцкага да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, канфіскацыі маёмасці і штрафу за «ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры ў выкананні раней заключаных дамоўленасцей» па артыкуле 243, ч. 2 Крымінальнага кодэкса. Назіранне за судовым працэсам вяла дэлегацыя Абсерваторыі.

Абсерваторыя лічыць, што суд і затрыманне сп. Алеся Бяляцкага, які знаходзіцца з 4 жніўня 2011 года ў менскім СІЗА № 1, з'яўляюцца пераследам юрыдычнага характару праваабаронцы за вядзенне ім законнай праваабарончай дзейнасці, якая абараняецца міжнароднымі праваабарончымі нарматывамі. Крымінальная справа была сфабрыкаваная, каб запалохаць грамадзянскую супольнасць Беларусі і прымусіць яго замаўчаць. Гэта адбываецца на фоне рэпрэсій, якія распачаліся пасля выбараў супраць усіх нязгодных з рэжымам.

“У Беларусі праваабарончым арганізацыям, якія займаюцца незалежным маніторынгам сітуацыі з правамі чалавека, у тым ліку праваабарончаму цэнтру “Вясна”, якому пастаянна адмаўляецца ў праве на існаванне і нармальнае функцыянаванне. Беларускія законы і тое, як яны выконваюцца на практыцы уладамі, з'яўляюцца грубым парушэннем міжнародных праваабарончых стандартаў, ратыфікаваных Беларуссю", заяўляе Суэр Белхасен, прэзідэнт FIDH. “Праваабарончыя арганізацыі не могуць зарэгістравацца, а артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса лічыць крымінальна караемай дзейнасць незарэгістраваных арганізацый. У гэтых умовах, пасля закрыцця ў 2003 г., праваабарончы цэнтр “Вясна” мог працягнуць існаваць, толькі адкрыўшы банкаўскі рахунак за мяжой”.

Асновай для пачатку крымінальнага пераследу стала інфармацыя, прадстаўленая беларускім уладам міністэрствам юстыцыі Літвы і генеральным пракурорам Польшчы датычна рахункаў, адкрытых сп. Бяляцкім у замежных банках для фінансавання працы “Вясны”. Беларускія падатковыя службы не маюць рацыі, калі лічаць сродкі, якія змяшчаюцца на рахунку сп. Бяляцкага, яго асабістым прыбыткам і абвінавачваюць яго ва ўтойванні гэтых сродкаў. Грошы, якія пераводзяцца рознымі арганізацыямі для фінансавання нармальнай праваабарончай дзейнасці, ні ў якай меры не выкарыстоўваліся для асабістага ўзбагачэння, а для фінансавання законнай дзейнасці праваабарончага цэнтра "Вясна", такой як маніторынг выбараў і дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій.

“Няма ніякага сумневу ў тым, што ўлады ведалі, што гаворка не ідзе аб асабістых прыбытках. Гэта відаць з допыту сведак па справе “Вясны”, заяўляе Джэральд Стейброк, генеральны сакратар OMCT. “Прыкра, што палітычны пераслед супраць аднаго з вядучых праваабаронцаў рэгіёну стаў вынікам супрацоўніцтва паміж краінамі ЕС па выдачы важнай банкаўскай інфармацыі ўладам Беларусі. Калі “Кіруючыя прынцыпы ЕС аб ​​праваабаронцах” што-небудзь значаць, то Еўрасаюзу неабходна неадкладна прыняць меры, каб у будучыні не аказваць юрыдычнага садзейнічання ў выпадках, калі існуе рэальная рызыка для праваабаронцаў".

Абсерваторыя сурова асуджае прысуд сп. Бяляцкаму і заклікае беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць яго, бо яго заключэнне незаконнае, гарантаваць яго безумоўную фізічную і маральную цэласнасць і спыніць усе віды пераследу, у тым ліку на юрыдычным узроўні, супраць праваабаронцаў у адпаведнасці з Дэкларацыяй ААН аб праваабаронцах, Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека і міжнароднымі праваабарончымі нарматывамі, ратыфікаванымі Беларуссю.

За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да:

FIDH: Карын Аппи / Артур Мане: +33 1 43 55 25 18

OMCT: Дэльфін Рекюло: +41 22 809 49 39

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства