viasna on patreon

Дэпутаты бундэстага: працэс і прысуд над Бяляцкім - пагроза для ўсяго беларускага грамадства

2011 2011-11-24T17:30:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сумесную заяву з нагоды прысуду Алесю Бяляцкаму 24 лістапада зрабілі віцэ-спікер бундэстага Катрын Герынг-Экардт і дэпутат Марылуізэ Бэк ад імя фракцыі партыі «Саюз90/Зялёныя». «Прысуд вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму – фарс з юрыдычнага пункту гледжання і трагедыя - з чалавечага», - гаворыцца ў заяве.

Працэс і прысуд над Бяляцкім - «пагроза для ўсяго беларускага грамадства», лічаць дэпутаты бундэстага. На іх думку, улады спрабуюць «у перыяд эканамічнага крызісу сталінскімі метадамі насадзіць атмасферу страху». «Але Лукашэнка не зможа такімі метадамі гарантаваць доўгатэрміновасць сваёй улады», - гаворыцца ў заяве.

Герынг-Экардт і Бэк запатрабавалі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў.

Дэпутаты адзначылі трагічнасць дачынення Еўрасаюза да пераследу Бяляцкага.

«Неасцярожнасць з боку Літвы і Польшчы і дадзеныя аб рахунках дапамаглі сфабрыкаваць абвінавачанне. Неаднастайнасць еўрапейскай знешняй палітыкі ставіць пад удар беларускую грамадзянскую супольнасць, хоць ЕС павінен падтрымліваць яе. Менавіта таму ў ЕС асаблівае маральнае абавязацельства усімі магчымымі спосабамі стаць на абарону пацярпелых беларусаў», - гаворыцца ў заяве.

На думку Бэк і Герынг-Экардт, падтрымка грамадзянскай супольнасці ў Беларусі «ва ўмовах дыктатуры павінна быць грунтоўна перагледжана», пазіцыя ЕС павінна быць «адзіная і адназначная».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства