Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам Бяляцкаму
https://spring96.org/be/news/47677
2011
2011-11-24T17:07:24+0300
2011-11-24T17:07:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам суда па справе беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Бернар Валеро.
«Францыя шакаваная рашэннем прысудзіць Алеся Бяляцкага да чатырох гадоў шасці месяцаў турмы па чыста палітычных матывах у выніку несправядлівага разгляду», - сказаў ён.
Як падкрэсліў Валеро, Францыя шкадуе, што беларускія ўлады засталіся глухія да заклікаў вызваліць Бяляцкага і іншых палітычных зняволеных.
«Францыя разам са сваімі партнёрамі па ЕС заклікае неадкладна вызваліць Бяляцкага і паўтарае свой заклік выпусціць на свабоду ўсіх палітычных зняволеных і спыніць іх перасьлед", - цытуе Бернара Валеро РІА «Навіны».