Эштан і Фюле: Беларусь папоўніла сьпіс палітвязьняў
Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка
Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын
Эштан, сказала:
«Як вярхоўны прадстаўнік Кэтрын Эштан, так і эўракамісар Штэфан Фюле шкадуюць з прычыны сёньняшняга жорсткага прысуду Алесю Бяляцкаму, які быў вынесены на аснове палітычна матываваных абвінавачаньняў.
Сёньняшнім прысудам Беларусь дадала яшчэ аднаго палітычнага вязьня ў
свой сьпіс. Як ведаем, Алесь Бяляцкі зьяўляецца выдатным прадстаўніком
міжнароднай праваабарончай грамадзкасьці і адным з асноўных дзеячаў
грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Сёньняшні прысуд яўна скіраваны на тое, каб спыніць дзейнасьць Алеся
Бяляцкага і яго цэнтру «Вясна» на карысьць ахвяраў рэпрэсій у Беларусі.
Як такі, прысуд зьяўляецца паказальнай праявай штораз мацнейшага
перасьледу грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
Як мы неаднаразова заклікалі ў мінулым, так і цяпер паўтараем наш заклік
да Беларусі неадкладна вызваліць і рэабілітаваць Алеся Бяляцкага і
іншых палітычных вязьняў».