Палітвязень Мікалай Аўтуховіч змешчаны ў штрафны ізалятар
https://spring96.org/be/news/47558
2011
2011-11-21T15:16:28+0300
2011-11-21T15:16:28+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адміністрацыя Івацэвіцкай калоніі працягвае аказваць ціск на асуджанага ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, які не ідзе на супрацоўніцтва з кіраўніцтвам папраўчай установы і дапамагае іншым асуджаным змагацца за свае правы.
16 лістапада нібыта за непадпарадкаванне ён быў змешчаны ў штрафны ізалятар. На знак пратэсту Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку.