viasna on patreon

Аўтуховіча таксама ўгаворваюць падпісаць паперу пра раскаянне

2011 2011-10-04T22:29:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мікалай Аўтуховіч, як і іншыя палітвязні, знаходзіцца пад няспынным ціскам – кажа праваабаронца Алег Волчак. Паводле яго словаў, Аўтуховіч меў надзею на 8-га верасня, калі прайшла палова яго тэрміна.

Гэта дае магчымасць адміністрацыі калоніі прасіць больш мяккага пакарання – хіміі, хатняга арышту і так далей, што павінен вырашыць суд. Аднак адміністрацыя калонні робіць усё, каб яго не выпусціць, у тым ліку ўвесь час складае дысцыплінарныя пратаколы – са словаў палітвязня распавядае Алег Волчак:

- Ціск на яго працягваецца да сённяшняга дня. Абмяжоўваюць у пасылках, у сустрэчах з жонкай. І як іншых палітзняволеных, угаворваюць падпісаць тую паперу, што прызнаўся ў садзеяным і гатовы стаць на шлях выпраўлення, на што ён катэгарычна адмаўляецца. Да яго таксама падсылаюць людзей, каб справакаваць бойку, або нейкае сур’ёзнае правапарушэнне, каб потым павялічыць тэрмін. Ён сказаў, каб я перадаваў усім, што ён пакуль трымаецца.

Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў асуджананы на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Ён адбывае пакаранне ў Івацэвіцкай калоніі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства