viasna on patreon

Пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ пра Беларусь

2011 2011-11-21T09:23:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/iankelly.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іен Кэлі

Іен Кэлі

Пад час нядаўняга выступу  ў Пастаянным савеце АБСЕ пасол  ЗША пры АБСЕ Іен Кэлі адзначыў, што Злучаныя Штаты хацелі б падзякаваць БДІПЧ за ўсёабдымны даклад, апублікаваны 9 лістапада, па ацэнцы судовых працэсаў, праведзеных у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года. У дакладзе падкрэсліваецца неабходнасць правядзення істотнай рэформы судовай сістэмы краіны.

Шматлікія аспекты парушэння грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларус былі агучаныя пад час выступу Кэлі ў Пастаянным савеце АБСЕ. Пасол адзначыў, што Злучаныя Штаты хацелі б падзякаваць БДІПЧ за ўсёабдымны даклад, апублікаваны 9 лістапада, па ацэнцы судовых працэсаў, праведзеных у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года. У дакладзе падкрэсліваецца неабходнасць правядзення істотнай рэформы судовай сістэмы краіны.

Пастаянным прадстаўнік ЗША пры АБСЕ яшчэ раз прыцягнуў увагу да судовага працэсу над Алесем Бяляцкім, кіраўніком праваабарончага цэнтра "Вясна". Абвінавачванні супраць Бяляцкага з'яўляюцца яшчэ адным прыкладам таго, як беларускія ўлады выкарыстоўваюць судовую сістэму ў імкненні прымусіць замаўчаць сваіх крытыкаў.

Іен Келлі таксама адзначыў, што Злучаныя Штаты з сур'ёзнай заклапочанасцю ставяцца да прыняцця Беларуссю 8 лістападзе паправак да Закону аб масавых мерапрыемствах і да Закону аб грамадскіх аб'яднаннях. Яны ўключаюць у сябе забарону на запланаваныя сустрэчы людзей для публічнага выказвання сваіх інтарэсаў. Нават санкцыянаваныя сходы  будуць сутыкацца з новымі абмежаваннямі. Папраўкі да Закона аб грамадскіх аб'яднаннях абмяжоўваюць асноўныя свабоды аб'яднанняў, якiя гарантуюцца Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах і абавязальніцтвамі ў рамках АБСЕ.

Злучаныя Штаты па-ранейшаму заклікаюць Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і аднаўленню іх грамадзянскіх і палітычных правоў. Мы таксама імкнемся пакласці канец кампаніі перасьледу ў адносінах да крытыкаў ўрада і тых, хто працуе ў напрамку сучаснай, дэмакратычнай і квітнеючай Беларусі, адзначыў у сваім дакладзе Іен Кэлі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства