viasna on patreon

У Барысаве міліцыя часова “нейтралізавала” мясцовых актывістаў

2011 2011-11-15T16:53:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malchanaua.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Малчанаў

Аляксандр Малчанаў

Барысаўскіх актывістаў, якіх абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэкса РБ,  Аляксандра Малчанава, Андрэя Мікалаеўскага, а таксама сведку па гэтай справе Валянціна Палітыка 15 лістапада позвамі выклікалі ў мясцовы РАУС. Пад час трохгадзіннай гутаркі з кіраўніком следчай групы Альшэўскім высьветлілася, што асаблівай нагоды, акрамя прафілактычнай, для выкліку у следчых не было. Альшэўскі азнаёміў іх з пастановаю аб прызначэньні экспертызы ў межах крымінальнай справы. Малчанаву вярнулі частку матэрыялаў, сканфіскаваных пад час нядаўніх ператрусаў. Але, тым не меней, пашпарт Малчанаву так і не вярнулі.

Варта нагадаць, што сёньня у Барысаве Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  наведвае аб’екты прамысловасці і таму ўсе “недабранадзейныя” асобы ўзятыя пад пільны кантроль спецслужбаў і праваахоўнікаў.

Малчанаў і ягоныя  сябры патрапілі пад пераслед міліцыі пасьля таго, як 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі. У доме Аляксандра Малчанава апошнім часам адбылося некалькі  ператрусаў, падчас якіх супрацоўнікі міліцыі шукалі забароненую нацыянальную сімволіку і канфіскавалі кампутар. Сам Аляксандр быў затрыманы і пакараны адміністратыўным арыштам нібыта за непадпарадкаваньне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства