viasna on patreon

Працэс Філіпа Кірдуна працягнецца 16 лістапада а 9-й раніцы

2011 2011-11-15T15:40:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня працягнуўся разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненьні верніка Філіпа Кірдуна, якога вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы падчас працэдуры дактыласкапіі. Былі дапытаныя 3 супрацоўнікаў міліцыі, якія сцьвярджалі, што спадар Кірдун пачаў лаяцца пасьля правядзеньня працэдуры дактыласкапіі.

Міліцыянты Андрэй Мельнічэнка і Аляксандр Бірчанка цьвердзілі, што Філіп Кірдун звяртаўся да іх “халуі лукашэнкаўскія”. Супрацоўніца міліцыі Святлана Куніцкая, якая загадвае працэдурай дактыласкапіі ў гарадскім аддзеле міліцыі Фрунзенскага раёну, заявіла, што 14 лістапада ў дзяжурную частку прыходзілі родныя абвінавачанага і пагражалі ёй.

Працяг разгляду справы – заўтра, а 9-й гадзіне раніцы.

Працэс у судзе Фрунзенскага раёна Менска распачаўся 14 лістапада. Суддзя Людміла Лапо пагадзілася дапытаць міліцыянтаў Аляксандра Бірчанку і Сяргея Доўнара, якія бралі ў Філіпа Кірдуна адбіткі пальцаў. Вернік заяўляе пра ўжываньне супраць яго катаваньняў.

Абвінавачаны зьвярнуўся з адкрытым лістом да прэзідэнта Беларусі , у якім падкрэсьліў, што супраць яго ўжываўся гвалт. Апроч таго, у лісьце Філіп Кірдун падкрсэьліў, што міліцыянты наўмысна спрабуюць надаць справе палітычную афарбоўку, каб прыхаваць свае супрацьзаконныя дзеяньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства