viasna on patreon

Не дазволілі велапрабег і марафонскую хадзьбу, пасля чаго прадпрымальнік просіці дазволу “глыбока дыхаць”

2011 2011-11-11T10:25:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikola.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Микалай Чарнавус

Микалай Чарнавус

Баранавіцкі райвыканкам чарговы раз не дазволіў прадпрымальніку Мікалаю Чарнавусу правядзенне марафонскай хадзьбы па вуліцах вёскі Вялікая Каўпеніца. Гэта стала вядома з ліста райвыканкама № 772 ад 09.11.2011 года за подпісам Першага намесніка старшыні райвыканкама Палуяна М.М.

Раней мы паведамлялі, што Мікалай Чарнавус сваёй марафонскай хадзьбой хацеў праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове Баранавіцкім райвыканкамам у прадастаўленні мясцовым прадпрымальнікам ў арэнду калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.

У адмове райвыканкама паведамляецца, што праз вёску Вялікая Каўпеніца праходзіць рэспубліканская аўтадарога Р-2, таму забараняецца перашкаджаць руху транспарта і пешаходаў.

Сёння, 11 лістапада, Мікалай Чарнавус падаў чарговую заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам і просіць дазвол глыбока дыхаць на прыступках помніка Леніна ў цэнтры Баранавічаў.

 

Фота: баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства