viasna on patreon

Суд Ленінскага раёну Берасьця адмовіў у позьве Свабоднаму прафсаюзу Беларускаму па ўсім патрабаваньням

2006 2006-07-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

30 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Берасьця адбыўся судовы працэс па позьве Свабоднага прафсаюза Беларускага ў абарону свайго сябры і былога выкладчыка Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Валянціна Лазарэнкава.
Нагадаем: загадам па ўнівэрсытэце ён быў звольнены, паколькі зьдейсненыя ім учынкі "амаральныя і не сумяшчальныя з далейшым працягам яго працы ў якасьці выкладчыка ВНУ". Цікава, што, прапрацаваўшы больш за 20 год у БрДУ імя А.С.Пушкіна, ён ня меў ніколі прэтэнзіяў збоку адміністрацыі. Пікантнасьць сытуацыі заключалася і ў тым, што Валянцін Лазэрэнкаў зьяўляецца старшынём унівэрсытэцкай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага.
Напярэдадні выбараў прэзыдэнта, увечары 18 сакавіка, Лазарэнкаў, сябра абласнога перадвыбарчага штабу Аляксандра Казуліна, быў разам з трыма калегамі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі Ленінскага РАУС Берасьця. Паводле рашэньня судзьдзі Ленінскага раёну Назарэнкі, ён быў арыштаваны на 7 сутак  за "дробнае хуліганства". Пасьля гэтага Валянцін Лазарэнкаў быў звольнены з унівэрсытэту.
Свабодны прафсаюз Беларускі прасіў суд прызнаць яго звальненьне незаконным і аднавіць на працы  старэйшым выкладчыкам катэдры пэдагогікі пачатковага навучаньня й спагнаць з адказьніка заработную плату з моманту звальненьня ў суме 375 тыс. рублёў, а таксама матэрыяльнае спагнаньне за маральную шкоду  100 млн. рублёў.
Суд пад старшынствам Натальлі Сурмы пастанавіў адмовіць позьве СПБ па ўсім патрабаваньням. Аднак ісцец намераны падаць касацыйную скаргу ў Абласны суд, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА.
Паводле словаў Валянціна Лазарэнкава, "звальненьне  гэта даўно спрагназаваны крок рэктарату, які не хацеў мірыцца зь існаваньнем незалежнай арганізацыі ва ўнівэрсытэце".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства