У Магілёве актывісты “Еўрапейскай Беларусі” нагадваюць пра палітвязняў
https://spring96.org/be/news/47298
2011
2011-11-10T15:46:25+0300
2011-11-10T15:46:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/uliotka.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” нагадваюць магілёўцам пра палітвязняў. Цягам апошняга тыдня ў горадзе ідзе распаўсюд улётак.
Са словаў актывіста Віктара Болдзіна, улёткі размяшчаюцца на дошках абвестак, у паліклініках і крамах горада. Агулам распаўсюджана ўжо больш за 1000 такіх улётак. Актывісты робяць ухіл на тое, каб у публічных месцах як мага больш магілёўцаў даведаліся аб тым, што ў краіне яшчэ застаюцца палітычна асуджаныя.
Ва ўлётках узгадваюцца прозвішчы палітвязняў Дзмітрыя Бандарэнкі, Міколы Статкевіча, Зміцера Дашкевіча і Андрэя Саннікава.