Затрыманы віцебскі актывіст Аляксандр Кірылаў
У будынку мясцовага цэнтра занятасці затрыманы віцебскі актывіст Аляксандр Кірылаў. Ён з’яўляецца кіраўніком віцебскага аддзялення Беларускай кансерватыўнай партыі Белая Русь, якую стварае былы прэтэндэнт на пасаду кіраўніка Беларусі Сяргей Рыжоў.
Паводле Сяргея Рыжова затрыманне праводзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў без адзначэнняў, якія даставілі Аляксандра Кірылава ў Кастрычніцкі раённы аддзел міліцыі Віцебска. Сяргей Рыжоў звязвае затрыманне з палітычнай дзейнасцю.
- Было прынята рашэнне звярнуцца да народа Беларусі з прапановай байкатаваць парламенцкія выбары 2012 года і пачаць тэрміновую палітычны страйк 19 снежня 2011 года. Гэта рашэнне было прынята аднагалосна. І сёння планавалася яго апублікаваць і, як не дзіўна, менавіта сёння затрымалі кіраўніка віцебскага філіяла нашай партыі.
Паводле Сяргея Рыжова, Аляксандра Кірылава абвінавачваюць у абразе дзяржаўных служачых і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Сяргей Рыжоў не выключае, што бліжэйшым часам яго таксама могуць затрымаць.