viasna on patreon

У доме Мікалая Уласевіча адбыўся ператрус

2011 2011-11-10T11:30:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ulasevichmikola.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

Грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч

 9 лістапада ў доме актывіста Мікалая Уласевіча, які пражывае ў мястэчку Варняны Астравецкага раёну, адбыўся ператрус. Сам Мікалай у гэты час быў у ад’ездзе, дома была толькі жонка. Каля 16 гадзін дня ў дом Уласевіча заявіліся міліцыянты, якія правялі ні то вобыск, ні то дагляд жылога дома. Пры тым прыйшоўшыя адчынялі шафы і вялі відэаздымку пакояў памяшкання. Нічога забрана не было, ніякіх афіцыйных папераў службовымі асобамі не пакінута таксама.

   Мікола Уласевіч выказаў меркаванне, што такі візіт нечаканых “гасцей” можа быць звязаны з тымі ўлёткамі, якія напярэдадні былі распаўсюджаны ў раёне ў падтрымку грамадскага праваабаронца. Напомнім, што 8 лістапада ў Ашмянах пачаўся суд па слуханні грамадзянскай справы супраць Мікалая Уласевіча, а ўвогуле апошнія гады ўлады рознымі спосабамі здзяйсняюць пераслед актывіста грамадскай ініцыятывы “Астравецкая атамная – гэта злачынства”.

   Зараз Мікола Уласевіч мае намер зрабіць афіцыйны запыт і высветліць – наколькі санкцыянаваныя былі дзеянні мясцовай міліцыі пры даглядзе яго дому. Свавольства чыноўнікаў і сілавых структур – лічыць ён – набірае ўсё большы размах.   

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства