viasna on patreon

Жыхары Слоніма выказваюць гатоўнасць выплаціць штраф Івану Бедку

2011 2011-11-10T11:08:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bedka-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 кастрычніка кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка за удзел і арганізацыю Народнага сходу ў Слоніме быў аштрафаваны на 1 мільён 400 тысяч рублёў. Калі пра гэта даведаліся слонімцы, яны пачалі тэлефанаваць асабіста Івану Бедку, а таксама ў тыднёвік “Газета Слонімская” з прапановай дапамагчы аплаціць штраф чалавеку, які ад імя гараджан горада патрабаваў ад сённяшніх уладаў спыніць рост цэнаў, індэксаваць заработную плату, пенсіі, стыпендыі, адмяніць сістэму прымусовых кароткатэрміновых кантрактаў і г.д.

Як паведаміла ў сераду, 9 лістапада, “Газета Слонімская”, у рэдакцыю сталі тэлефанаваць нават пенсіянеры, якія хочуць дапамагчы Івану Бедку. А слонімец-пенсінер Канстанцін Папко сказаў, што ён гатовы хоць сёння даць з пенсіі тысяч 30, каб “пагасіць” штраф, бо Іван Бедка “адстойваў не толькі свае інтарэсы, але і ўсіх нас, беларусаў” . Пенсіянер заклікаў далучыцца да яго прапановы іншым слонімцам.

У сваю чаргу, Іван Бедка выказаў падзяку тым людзям, якія хочуць яму дапамагчы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства