На суд па справе Бяляцкага доўга не змаглі патрапіць палітыкі і праваабаронцы
https://spring96.org/be/news/47261
2011
2011-11-10T10:27:19+0300
2011-11-10T10:27:19+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/maskouskisudminska.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З-за прэцэндэнтных мер бяспекі на судзе па справе Алеся Бяляцкага праверка жадаючых патрапіць на суд, у тым ліку і на металадэтэктарах, зацягнулася. На працэс не змаглі патрапіць праваабаронцы і палітыкі, сярод якіх Вінцук Вячорка, Павел Левінаў з Віцебску, Зміцер Салаўёў, Валерый Кавалеўскі і іншыя.
Яны звярнуліся да старшыні суду Маскоўскага раёна Менска са скаргаю на дзеяньні аховы, якая наўмысна зацягвае працэс праверкі грамадзян і дамагаюцца гарантаванага ім права патрапіць на адкрыты судовы працэс. Старшыня суду дазволіла ўсім прайсці ў судовую залу.