Баранавічы: маладзёвага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў міліцыю
https://spring96.org/be/news/46946
2011
2011-10-28T23:08:00+0300
2011-10-28T23:08:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/babej-arcem.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
28 кастрычніка стала вядома, што маладзёвага актывіста Арцёма Бабея выклікаюць у міліцыю. Раніцай яму патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які запрасіў Арцёма прыйсці 29 кастрычніка а 10 гадзіне ў ГАУС на размову. Супрацоўнік міліцыі патлумачыў, што хоча пагаварыць з актывістам аб удзеле ў масавым мерапрыемстве.
Арцём лічыць, што запрашэнне на гутарку, магчыма, звязана з маладзёвай акцыяй Салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якую правялі актывісты ў Баранавічах 24 кастрычніка а 19-й гадзіне на прыступках кінатэатра “Кастрычнік”. Тады актывісты трымалі у руках партрэты палітычных зняволенных Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Андрэя Саннікава, Паўла Севярынца і пляскалі ў далоні.
Затрыманняў падчас той маладзёвай акцыі не было.