viasna on patreon

Працоўныя ААТ «Полацк-Шкловалакно» патрабуюць павышэння заробку праз суд

2011 2011-10-24T18:11:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pracounajemiesca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Памочнік майстра цэха № 7 ААТ «Полацк-Шкловалакно», сябра Свабоднага прафсаюзу Мікола Шарах падаў у Полацкі гарадскі суд іскавую заяву з патрабаваннем павысіць аплату працы за дадатковую працу, якую даводзіцца выконваць рабочым па патрабаванні адміністрацыі.

- У Працоўным кодэксе, у прыватнасці ў артыкуле 67, гаворыцца пра тое, што аплата дадатковай працы ажыццяўляецца наймальнікам па ўзгадненні з працоўнымі. У сувязі з адпачынкамі, выхадамі на бюлетэні шматлікім працоўным на прадпрыемстве прыходзіцца працаваць на пашыранай зоне. Мы лічым, што ў дадзеным выпадку наймальнік павінен павялічыць аплату працы, - каментуе кіраўнік СПБ ААТ «Полацк-Шкловалакно» Віктар Стукаў.

Стукаў таксама збіраецца звяртацца ў суд з падобнай іскавай заявай, толькі як працоўны іншай спецыяльнасці - аператар. У цяперашні час за дадаткова узятую нагрузку аператары атрымліваюць нават меншыя грошы, чым за асноўную зону.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства