viasna on patreon

Суд над Іванам Бедкам адбудзецца 26 кастрычніка

2011 2011-10-24T14:02:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bedka-slonim.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка

Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка

Сябра слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў позву ў суд Слонімскага раёна. Судовы працэс над ім пачнецца 26 кастрычніка ў 9 гадзін.

Судзіць Івана Бедку будуць за удзел у Народным сходзе. Нагадаем, што слонімскага актывіста проста з залы суда над ягоным аднапартыйцам Алесем Масюком забралі  і даставілі ў міліцыю 12 кастрычніка. Там спадара Бедку пратрымалі некалькі гадзін, склалі пратакол і перадалі ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства