Тэрміновая заява Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў па справе Валянціна Стэфановіча
Тэрміновая заява
- Абсерваторыя
BLR 008/1011/OBS 118
Беларусь
21 кастрычніка 2011 года
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі
правоў чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT),
просіць Вашага тэрміновага ўмяшальніцтва ў наступную сітуацыю ў Беларусі.
Апісанне
сітуацыі:
Абсерваторыя была праінфармаваная з надзейных крыніцаў аб прысудзе сп. Валянціну
Стэфановічу, намесніку старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Згодна з атрыманай інфармацыяй, 19 кастрычніка 2011 года сп. Стэфановічу было прапанавана
выплаціць 4727330 беларускіх рублёў (каля 600 еўра) у межах адміністрацыйнай
справы, распачатай супраць яго ў падатковай інспекцыі Партызанскага раёна г. Менска.
Ён быў абвінавачаны ў “непаказанні ўсёй сумы прыбытку, якая падлягае
падаткаабкладанню”.
Абсерваторыя нагадвае, што ўлады адсочвалі рэсурсы сп. Валянціна Стэфановіча на
працягу апошніх гадоў. З 2008 года ад яго некалькі разоў патрабавалі прадстаўлення
падатковай дэкларацыі, у тым ліку падатковай формы аб сукупным прыбытку,
атрыманым цягам апошніх 10 гадоў (1998-2008), хоць ён ужо прадставіў усе гэтыя
дакументы ў падатковую інспекцыю раёна.
Абсерваторыя рашуча асуджае прысуд сп. Стэфановічу, які наўпрост накіраваны на
спыненне яго праваабарончай дзейнасці.
Больш за тое, Абсерваторыя нагадвае, што сп. Алесь Бяляцкі, прэзідэнт “Вясны” і
віцэ-прэзідэнт FIDH, быў адвольна затрыманы і знаходзіцца пад арыштам з 4
жніўня 2011 года ў следчым ізалятары Міністэрства ўнутраных спраў, які
размяшчаецца на вуліцы Валадарскага. Ён быў абвінавачаны па артыкуле 243,
частка 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (“ўтойванне прыбытку ў
асабліва буйным памеры”), які прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі з
канфіскацыяй маёмасці. Ягоная крымінальная справа будзе разгледжана
Першамайскім раённым судом Менску (суддзя Сяргей Бандарэнка), але судовае
разьбіральніцтва будзе праходзіць у памяшканні Маскоўскага раённага суду.
Першае паседжанне адбудзецца а 10-й раніцы 2 лістапада 2011 года.
Гэтая справа была ўзбуджана на падставе інфармацыі, звязанай з банкаўскім
рахункам сп. Бяляцкага ў банку ў Вільні, Літва, якая была прадастаўлена
беларускім уладам літоўскім Міністэрствам юстыцыі. Беларускія падатковыя ўлады інтэрпрэтавалі
суму, атрыманую на рахунак сп. Бяляцкага, як яго асабісты прыбытак і
абвінавацілі яго ва ўтойванні яго. Насамрэч, гэтыя грошы, перададзеныя
міжнароднымі арганізацыямі, наогул не выкарыстоўваліся ў якасці асабістых
сродкаў, але для фінансавання дзейнасці ПЦ “Вясна”, у тым ліку для дапамогі
ахвярам палітычных рэпрэсій у поствыбарчым кантэксце.
Прапанаваныя захады:
Калі ласка, звярніцеся да беларускіх уладаў, заклікаючы іх:
I. Гарантаваць пры любых абставінах фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць
сп. Валянціна Стэфановіча, сп. Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх праваабаронцаў у
Беларусі;
II. Спыніць усе віды пераследу – у тым ліку на судовым узроўні – супраць сп.
Валянціна Стэфановіча, сп. Алеся Бяляцкага, а таксама ўсіх іншых праваабаронцаў;
III. Неадкладна і безумоўна вызваліць сп. Алеся Бяляцкага, з прычыны таго, што
яго затрыманне з'яўляецца адвольным, паколькі яно наўпрост накірванае на
спыненне яго дзейнасці ў галіне правоў чалавека;
IV. Прытрымлівацца палажэнняў Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай
Асамблеяй Арганізацыі аб'яднаных нацый 9 снежня 1998 года, у прыватнасці:
- Яе артыкула 1, які абвяшчае, што “кожны чалавек мае права, індывідуальна і
сумесна з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека
і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях”,
- Яе артыкула 6 (б) і (с), які абвяшчае: “Кожны чалавек мае права,
індывідуальна і сумесна з іншымі [...], як гэта прадугледжана ў праваабарончых
і іншых міжнародных дамовах, свабодна публікаваць, перадаваць або
распаўсюджваць сярод іншых думкі, інфармацыю і веды аб усіх правах чалавека і
асноўных свабодаў і [...] вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна
захавання, як у заканадаўстве, так і на практыцы, ўсіх правоў чалавека і
асноўных свабодаў, і праз гэтыя і іншыя адпаведныя сродкі прыцягваць увагу
грамадскасці да гэтых пытанняў”.
- І яе артыкул 12.2, які прадугледжвае, што “дзяржава павінна прымаць усе
неабходныя захады для забеспячэння абароны з дапамогай кампетэнтных органаў,
любога чалавека, індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў,
помсты, дэ-факта або дэ-юрэ неспрыяльнай дыскрымінацыі , ціску або любога
іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з яго ці яе законным ажыццяўленнем правоў,
згаданых у гэтай Дэкларацыі”;
Забяспечыць ва
ўсіх абставінах павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з
міжнароднымі стандартамі правоў чалавека і міжнароднымі дамовамі,
ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь.
Парыж-Жэнева, 21 Кастрычніка 2011 г.