viasna on patreon

Гомельскі абласны суд адмовіўся разглядаць скаргу Андруся Цянюты

2011 2011-10-21T13:19:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cianiuta_andrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Фота Юліі Дарашкевіч

Актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Фота Юліі Дарашкевіч

21 кастрычніка ў Гомельскім абласным судзе павінен быў адбыцца разгляд скаргі актывіста «Маладога фронту» Андруся Цянюты на незаконнае, на яго погляд, рашэнне суда аб арышце. Суддзя Дзмітрый Улога адмовіўся разглядаць скаргу апазіцыянера на той падставе, што Андрусь Цянюта не паспеў у вызначаны тэрмін абскардзіць рашэнне. Але актывіст не мог гэта зрабіць па аб'ектыўных прычынах: ён адбываў пакаранне, 10 сутак арышту, і вядома, не мог падаць скаргу ў суд.

Нагадаем, малады чалавек быў затрыманы 20 верасня за распаўсю  улётак да Народнага сходу. Яго суд пакараў арыштам. Пасля адбыцця пакарання Цянюта падаў скаргу.

«У дадзеным выпадку відавочна, што суддзя адмовіў у правасуддзі. Трэба ісці да Вярхоўнага суда. Напрыклад, ужо былі выпадкі, калі апазіцыянеры падавалі скаргі ўжо пасля адбыцця арыштаў, і іх разглядаў абласны суд. Па законе, у выпадку, калі тэрмін быў прапушчаны па ўважлівай прычыне, то суд можа аднавіць гэты тэрмін», - пракаментаваў сітуацыю праваабаронца Леанід Судаленка.

Ён нагадаў, што ў скарзе ў суд Андрусь Цянюта прасіў прызнаць прычыну пропуска тэрміну на абскарджанне ўважлівай, і аднавіць прапушчаны тэрмін з моманту вызвалення з ізалятару.  Таксама актывіст, прыводзячы шэраг доказаў невінаватасці, прасіў адмяніць пастанову суда Чыгуначнага раёна аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства