viasna on patreon

Акцыя салідарнасьці: затрыманьні

2011 2011-10-21T17:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/be53fa02-d101-43fb-ab47-720876ddb75e_w527_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

21 кастрычніка а 19-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пройдзе акцыя з патрабаваньнем вызваліць вязьняў сумленьня. Арганізатар – грамадзянская кампанія  "Эўрапейская Беларусь". Раніца адзначылася масавымі затрыманьні актывістаў гэтай арганізацыі.

У Заводскі РУУС адвезлі затрыманага 15- гадовага Ігара Кудлаева ("Еўрапейская Беларусь"). Ягонаму бацьку, які датэлефанаваўся да пастарунка, прычыну затрыманьня не патлумачылі.

Прыкладна ў 9-40 у Менску  быў затрыманы супрацоўнікамі ў цывільным каардынатар Еўрапейскай Беларусі - Максім Вінярскі.

Сярод затрыманых -  актывіст "Еўрапейскай Беларусі"  Андрэй Моўчан. Яго затрымалі раніцай па дарозе на працу і адвезлі ў Першамайскі РУУС. Стала вядома, што яго апытвае дазнавацель Зміцер Смірноў у якасьці сьведкі па справе крадзяжу мабільнага тэлефона.

Як паведамляе “Еўрапейская Беларусь”, каля 8.30 раніцы ў дом да палітвязня Дзмітрыя Дразда прыходзілі трое супрацоўнікаў міліцыі. Яны настойліва тэлефанавалі ў дзверы і на хатні тэлефон. Гаспадара у гэты час не было дома. Зараз пад'езд дома заблакаваны.

У гэты ж час знікла сувязь з Сяргеем Казаковым, верагодней за ўсё ён гэтак жа затрыманы, паколькі ён на днях выступіў аб намеры ісці на плошчу. Казакоў заблакаваны ў кватэры. Ля яго дзвярэй дзяжураць міліцыянты.  Генпракуратура, якая заявіла аб незаконнасці акцыі, назвала Сяргея Казакова адным з арганізатараў і вынесла яму папярэджанне.

Раней паведамлялася пра затрыманьне Фёдара Мірзаянава, які зараз знаходзіцца ў  Ленінскім РУУСе Менска.

Радые Свабода: “Фёдар Мірзаянаў праходзіць сьведкам па крымінальнай справе. Справа заведзеная з нагоды здарэньня, сьведкам якога нібыта быў Фёдар. Пра гэта бацькам Мірзаянава паведаміў супрацоўнік міліцыі, які назваўся Сяргеем Белым.”

16-40. З Уручча ў цэнтр Менска накіраваліся 3 аўтобусы з амапаўцамі пры поўнай экіпіроўцы. Яны сьмяюцца.

17-10. Федара Мірзаянава. якога раней адвезлі ў 5-ты клінічны шпіталь, адпусцілі на волю. За ім сочаць невядомыя.

18-55. Людзі пачынаюць пакрыху зьбірацца на Плошчы. Сярод іх маці Ірыны Халіп Люцыяна Бяльзацкая, былы палітвязень Васіль Парфянкоў ды іншыя. (Радыё Свабода). Падыходзяць журналісты.

19-16. Ад пачатку акцыі не працуюць сайты charter97.org, svaboda.org і belaruspartisan.org, а таксама Вконтакте, паведамляе “Наша ніва”.

19-20. Амапаўцы вырвалі некалькі партрэтаў з рук мітынгоўцаў і парвалі іх. Намесьнік начальніка ГУУС Менгарвыканкама Ігар Яўсееў папярэдзіў усіх аб парушэнні заканадаўства  і даў 2 хвіліны, каб людзі разышліся. Паведамляюць пра аднаго затрыманага.

19-25. З РУУСа адпусьцілі Максіма Вінярскага, праз паўгадзіну на волю выйшаў і Андрэй Моўчан. Пратаколы на іх не складаліся. Па- сутнасці, іх прымусовае ўтрыманьне ў міліцыі парушае заканадаўства і расцэньваецца праваабаронцамі як адвольнае затрыманьне.

19-30. "Еўрапейскае радыё" называе  імя чалавека, затрыманага з мегафонам на Кастрычніцкай плошчы, гэта — Аляксандр Валанцэвіч. Ён актывіст "Еўрапейскай Беларусі".

19-35. Апошнія ўдзельнікі акцыі пакідаюць плошчу. Журналісты разыходзяцца таксама.  Радыё Свабода паведамляе пра найменей трох затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства