viasna on patreon

Справа Рамана Кісляка адпраўлена на дапрацоўку

2011 2011-10-17T12:40:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Сёння ў судзе Ленінскага раёну Берасця меўся адбыцца суд над праваабаронцам Раманам Кісляком за акцыю пратэсту супраць арышту старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Суддзя адправіў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку, а Рамана Кісляка вызвалілі з-пад варты. У розных частках адміністратыўнай справы ўтрымліваліся розныя звесткі: у адной частцы кажацца пра пікетаванне, у іншай - пра шэсце.

Затрыманне Рамана Кісляка адбылося 16 кастрычніка на бульвары Касманаўтаў, дзе ён інфармаваў мінакоў аб справе Бяляцкага праз мегафон. Праваабаронцу спачатку даставілі ў Ленінскі РАУС, дзе быў складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Ноч Раман Кісляк правёў у ізалятары часовага ўтрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства