viasna on patreon

Незалежнага журналіста Кастуся Шыталя аштрафавалі на 105 тысяч рублёў

2011 2011-10-17T12:30:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shytal11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спадара Шыталя, затрыманага напярэдадні Народнага сходу,  прызналі вінаватым у дробным хуліганстве – нібыта ён нецэнзурна лаяўся, калі супрацоўнікі міліцыі прапрасілі яго паказаць дакументы. Судовы працэс ішоў два дні, і Кастусь Шыталь лічыць яго палітычна матываваным, а пакаранне штрафам – несправядлівым.

Суддзя Мёрскага райсуду Валеры Драбышэўскі прысудзіў  Кастусю Шыталю штраф памрам 3 базавых велічыні пасля двухдзённага судовага разбіральніцтва. Судовы працэс над журналістам распачаўся  яшчэ 10 кастрычніка – пасля таго, як хлопец адбыў амаль двае сутак у мёрскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Як мы ўжо паведамлялі,  увечары 7 кастрычніка незалежны журналіст Кастусь  Шыталь кіраваўся  “аўтаспынам” у мястэчка Дзісна Мёрскага раёну, каб зрабіць адтуль рэпартаж пра Народны сход для сайту  www.westki.info .  Машыну, у якой ен ехаў, спынілі супрацоўнікі ДАІ, і хлопцу заявілі, што ён падобны да злодзея, які рабуе машыны на дарозе Глыбокае-Шаркоўшчына. Калі для разбіральніцтва яго прывезлі ў Мёрскі РАУС, пратакол быў складзены ўжо за нецэнзурную лаянку.

На думку Кастуся Шыталя, яго затрымалі  7 кастрычніка, каб перашкодзіць выкананню журналісцкіх абавязкаў, і штраф за нібыта дробнае хуліганства – гэта спроба запалохаць  за памкненне асвятляць  тэмы, якія не даспадобы ўладам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства