У суботу ў Мінску – ўстаноўчы сход “ГейБеларусі”
https://spring96.org/be/news/46520
2011
2011-10-14T14:39:23+0300
2011-10-14T14:39:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/logo_gaybelarus_bel_.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У суботу, 15 кастрычніка, у Мінску пройдзе устаноўчы сход праваабарончай арганізацыі геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў “ГейБеларусь”. Гэта першая спроба зарэгістраваць ЛГБТ-арганізацыю ў Беларусі ад красавіка 1999 года. Тады Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь не была зарэгістраваная “Ліга Лямбда”.
“Місіяй нашай арганізацыі з’яўляецца стварэнне бяспечных і камфортных умоваў для жыцця ЛГБТ-супольнасці ў Беларусі”, - паведамяляе кіраўнік праваабарончага праекта "ГейБеларусь" Сяргей Андросенка.