“Вясна” перадала ноўтбук у беларускамоўны клас магілёўскай школы
https://spring96.org/be/news/46418
2011
2011-10-12T10:34:38+0300
2011-10-12T10:34:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/noutbuk.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў адзін з ноўтбукаў, які раней быў канфіскаваны пры ператрусе на офісе арганізацыі, у беларускамоўны клас адной з магілёўскіх школ. У класе навучаюцца 3 дзяцей, якія распачалі нядаўна свой другі навучальны год.
Нагадаем, што 8 верасьня Праваабаронцам з ПЦ “Вясна” следчыя СУПР ГУУС Менгарвыканкама нарэшце вярнулі сканфіскаваныя пад час ператрусу 19 сьнежня 2010 года кампутарную тэхніку, носьбіты інфармацыі, дыскі і касэты.
Тры ноўтбукі былі перададзеныя Мінскай арганізацыі “Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК), яшчэ адзін – пенсіянерцы з Дрыбіна Тамары Юневіч, якая адна гадуе 11-гадовага ўнука Івана. Частка кампутараў трапіла ў аршанскі дом-інтэрнат.