viasna on patreon

Праваабаронцу Віктару Сазонаву позву на допыт уручыла сама следчая

2011 2011-08-24T20:40:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Праваабаронца Віктар Сазонаў (Гародня)

Сёння грамадскі дзеяч і праваабаронца з Горадні Віктар Сазонаў атрымаў афіцыйную позву з'явіцца ў будынак па вуліцы Карбышава-15 25 жніўня а 8 гадзіне раніцы на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага (па ч.2 арт. 243 КК РБ) непасрэдна з рук самой следчай на гэтай справе з Менску Касынкінай.

Уручэнню позвы папярэднічала амаль дэтэктыўная гісторыя. Пасля ўчорашняга затрымання Віктара Сазонава падчас акцыі за вызваленне Алеся Бяляцкага з-за кратаў, правядзення двух ператрусаў у памяшканні на вуліцы Будзёнага і ў кватэры праваабаронцы, канфіскацыі сістэмных блокаў і рэшты друкаванай прадукцыі, сёння Віктару Сазонаву патэлефанавала жанчына, якая прадставілась следчай упраўлення Дэпартаменту фінансавых расследванняў Тацянай Касынкінай, паведаміла, што яна знаходзіцца ў Горадні, і запрасіла на сустрэчу.

Праваабаронца ад гутаркі адмовіўся і папрасіў накіраваць яму афіцыйную позву, пасля чаго на Віктара Сазонава пачалося сапраўднае паляванне. Нарэшце, у партыйным офісе па вул. Будзёнага яго знайшлі, і следчая асабіста ўручыла позву.

Дагэтуль на допыт у якасці сведкі ў Мінску ўжо выклікаўся іншы грамадскі праваабаронец - Зміцер Салаўёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства