viasna on patreon

Праваабаронцу Змітра Салаўёва дапыталі па справе Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-23T12:55:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/svabodu-bialackamu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Допыт праваабаронцы Змітра Салаўёва ў Дэпартаменце фінансавых расследваньняў Камітэта дзяржкантролю па крымінальнай справе Алеся Бяляцкага доўжыўся больш за гадзіну і адбываўся ў прысутнасьці адваката. Як паведаміў Зміцер Салаўёў,  следчая Т. Касынкіна ўзяла ў яго і адваката падпіску аб неразгалошваньні.

Нагадаем, што 17 жніўня па тэлефоне сьледчая Касынкіна запатрабавала ад праваабаронцы з’явіцца на допыт ва УДФР.

Зміцер Салаўёў запатрабаваў афіцыйна даслаць яму позву, матываваўшы сваю просьбу патрэбай у юрыдычнай дапамозе адваката.

Як вядома, следчая УДФР Касынкіна ўзначальвае следчую групу, якая займаецца расследваньнем справы па абвінавачаньні старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры (ч.2 арт. 243 КК РБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства