У Гародні прайшла акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Затрыманы праваабаронца Віктар Сазонаў
https://spring96.org/be/news/45315
2011
2011-08-23T13:47:33+0300
2011-08-23T13:47:33+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/hilman_sazon.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гарадзенскія праваабаронцы зладзілі сёння ў горадзе над Нёманам акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Грамадскія правабаронцы раздавалі адмысловыя бюлетэні, прысвечаныя арышту Алеся Бяляцкага, ходзячы па вуліцы Ажэшкі і цэнтральным парку імя Жылібера.
Напрыканцы акцыі трыма асобамі ў цывільным быў затрыманы Віктар Сазонаў. Месцазнаходжанне праабаронцы высвятляецца, паведамляе "Гарадзенская вясна". Праўдападобна, што яго павезлі ў Ленінскі РАУС, што знаходзіцца ў мікрараёне Дзевятоўка.