viasna on patreon

Шведскі еўрадэпутат Оле Шмідт патрабуе вызвалення Алеся Бяляцкага

2011 2011-08-23T15:17:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/schmidt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Еўрапейскага Парламента Оле Шмідт звярнуўся да Генеральнага пракурора Беларусі з адкрытым лістом, патрабуючы неадкладнага вызвалення старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага.

“Пад час сваёй працы ў якасці старшыні Праваабарончага Цэнтра “Вясна” сп. Бяляцкі аказваў важную дапамогу беларускаму народу. Ягоная праца жыццёва неабходная. Нягледзячы на гэта, ён, як і “Вясна” у цэлым, сталі ахвярамі палітычнага пераследу з боку беларускага рэжыму. Таму ўдвая трывожна, што сп. Бяляцкі як вядомы прадстаўнік актывістаў, якія змагаюцца за свабоду і правы чалавека ў Беларусі, сёння апынуўся пад пагрозай працяглага турэмнага зняволення на падставе ілжывых і палітычна матываваных прычынаў. Сп. Бяляцкага трэба разглядаць як вязня сумлення” – піша ў сваім звароце прадстаўнік Шведскай ліберальнай партыі.

“Я настойліва прашу Вас неадкладна вызваліць сп. Бяляцкага і зняць усе перашкоды на свабоду ягонага перасоўвання, а таксама вызваліць сп. Бяляцкага ад усіх абвінавачванняў, высунутых супраць яго” – звяртаецца сп. Шмідт да кіраўніцтва Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства