Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/44910
2011
2011-08-02T14:38:51+0300
2011-08-02T14:38:51+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mingarsud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Слуханні ў Менскім гарадскім судзе па касацыйнай скарзе старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага на афіцыйнае папярэджанне Генеральнай пракуратуры прызачаны на 11 жніўня. Пачатак а 14-ай гадзіне.
Нагадаем, што 20 чэрвеня 2011 года суд Цэнтральнага раёна прызнаў вынесенае праваабаронцу папярэджанне Генпракуратуры законным. Аднак Алесь Бяляцкі заявіў у калегію па грамадзянскіх справах Менгарсуда, што не згодны з такім судовым рашэннем, паколькі лічыць яго незаконным. Праваабаронца просіць вышэйшую судовую інстанцыю адмяніць рашэнне суда Цэнтральнага раёна.