Генеральная пракуратура папярэдзіла Алеся Бяляцкага (дадалася копія пастановы)
Старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пасьля атрыманьня адпаведнай позвы наведаў 16 лютага намесніка начальніка аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генаральнай пракуратуры Паўла Елісеева.
Правабаронцу было вынесенае афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчэньні парушэньня закона: “Вашыя дзеяньні ад імя праваабарончага цэнтру “Вясна” супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь”.
Алеся Бяляцкага папярэдзілі аб тым, што пры далейшым парушэньні заканадаўства можа быць разгледжана пытаньне аб прыцягненьні яго да адказнасьці, прадугледжанай заканадаўствам Беларусі.
Папярэджаньне падпісаў намеснік Генеральнага пракурора М. Кукліс.
Ад тлумачэньняў, якія тычыліся дзейнасьці праваабарончага цэнтру “Вясна”, Алесь Бяляцкі адмовіўся.