Ператрус у кватэры блогера Ліпковіча
https://spring96.org/be/news/44865
2011
2011-07-28T17:40:24+0300
2011-07-28T17:40:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як паведаміла жонка Яўгена Вольга Ліпковіч, ператрус праходзіць па заведзенай крымінальнай справе па артыкуле 370 Крымінальнага кодэксу "Зьнявага дзяржаўных сымбаляў".
У пастанове напісана, што на Інтэрнэт-рэсурсе Ліпковіч "знайшлі сваё
адлюстраваньне выявы дзяржаўнага сьцягу РБ зьняважлівага і кашчуннага
характару"
Крымінальная справа была заведзеная намесьнікам генэральнага пракурора Мікалаем Куклісам.
Панятымі ў кватэры зьяўляюцца знаёмыя Ліпковіча юрыст Дар'я Каткоўская і праваабаронца Алена Танкачова