viasna on patreon

Cуды ў Наваполацку: “маўклівых” пакаралі штрафамі

2011 2011-07-14T18:21:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацкім гарадскім судзе адбыўся разгляд адміністратыўных справаў трох затрыманых увечары “маўклівай серады” 13 ліпеня. Суд пакараў іх штрафамі: Яўгену Канстанцінаву – 10 б.в., Аляксандру Грудніцкаму (яго затрымалі разам з шасцігадовым сынам) і Аляксею Трубкіну – па 20 б.в.

Суддзя прызнаў Аляксандра Грудніцкага і Аляксея Трубкіна вінаватымі ў парушэнні артыкулаў 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) КаАП і пакараў штрафамі ў 20 базавых велічыняў.

Яўгена Канстанцінава суддзя прызнала вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) КаАП і пакарала штрафам у 10 базавых велічыняў. Па словах Канстанцінава, гэта ж суддзя разглядала справу яшчэ аднаго затрыманага падчас учорашняй акцыі, Змітра, і таксама пакарала яго штрафам.  

Сёння ў суд з’явіліся людзі са сведчаннямі невінаватасці гэтых затрыманых і хацелі патрапіць на працэсы. Міліцыянт Пенязь Юрый Уладзіміравіч не прапусціў у памяшканне суду ні сведкаў з боку абароны, ні сваякоў затрыманых. Тады яны падалі заяву з патрабаваннямі прапусціць іх на працэсы на імя старшыні суду. На гэта старшыня суду адказаў, што нібыта суддзя вырашае, якога сведку запрашаць на працэс.

Аляксей Трубкін паведаміў, што падаў у Пракуратуру г. Наваполацка скаргу на дзеянні асобаў у цывільным, якія ўчора спрабавалі яго затрымаць. Гэтыя невядомыя не паказалі сваіх службовых пасведчанняў, не прадставіліся і не паведамілі, за што спрабуюць яго затрымаць. Пры гэтым яны нанеслі Трубкіну цялесныя пашкоджанні, таму малады чалавек узяў накіраванне на судмедэкспертызу.

15 ліпеня будуць судзіць яшчэ аднаго затрыманага ўчора – Алега Крайко, на якога склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Пачатак – аб 11-ай гадзіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства