viasna on patreon

Мазырскім журналістам загадалі пісаць пра п'яніц і лайдакоў

2011 2011-06-14T12:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У той час, калі эканамічны крызіс закрануў, без перабольшвання, кожнага беларуса, не лічачы, канечне, тых, хто ва ўладзе, у дзяржаўных газетах Гомельскай вобласці нават слова «крызіс» не сустрэнеш – спрэс пазітыў і аптымістычныя загалоўкі. А каб прадэманстраваць «аб'ектыўнасць», ідэолагі далі загад пісаць пра тых, хто псуе прыгожую карціну «росту дабрабыту беларускага народу» - п'яніц і лайдакоў. Маўляў, яны вінаватыя і ў крызісе, і ў падвышэнні коштаў.

Так, кіраўнікі нешматлікіх выданняў Мазыра атрымалі дакумент, падпісаны намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама, аб тым, што «у мэтах выканання рашэння Гомельскага аблвыканкама ад 26.05.2011 у адпаведнасці ў Дырэктывай прэзідэнта №1» неабходна забяспечыць сістэматычнае асвятленне ў СМІ звестак аб выяўленых фактах безгаспадарчасці, парушэння працоўнай дысцыпліны, крадзяжоў з сельскагаспадарчых і будаўнічых аб'ектаў, а таксама п'янства і знаходжанні працаўнікоў аховы на працы ў стане алкагольнага ап'янення». Тэрмін выканання загаду вызначаны лаканічна: «пастаянна». То бок на нявызначаны тэрмін журналістам загадана «асвятляць у СМІ» выпадкі крадзяжоў і п'янства. Відаць, п'яніцы і злачынцы вінаватыя ў тым, што ў краіне няма валюты і растуць кошты. Як казаў класік: «У моцнага заўсёды слабы вінаваты».

 

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства