viasna on patreon

Журналіст уздымае праблему выкарыстання беларускай мовы работнікамі дзяржаўных органаў

2011 2011-06-13T18:22:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapcevichuiadzimir.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лапцэвіч

Уладзімір Лапцэвіч

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч у сваіх зваротах да кіраўніцтва Упраўлення ўнутраных справаў і Упраўлення юстыцыі звяртае ўвагу на адмову работнікаў дзяржаўных органаў выкарыстоўваць беларускую мову падчас выканання імі сваіх службовых абавязкаў.

У скаргах, накіраваных журналістам загадчыкам Упраўлення ўнутраных справаў і Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, ён сцвярджае, што супрацоўнікі Ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкаму не валодаюць дзяржаўнай мовай, альбо адмаўляюцца ёй карыстацца, а суддзя Ленінскага суда Магілёва Ірына Ланчава не толькі адмовілася весці судовы працэс у дачыненні Лапцэвіча на беларускай мове, але і не запрасіла перакладчыка. У. Лапцэвіч адзначае, што дзеянні службовых асобаў парушылі ягоныя правы і зняважылі нацыянальную годнасць.

Журналіст просіць арганізаваць для супрацоўнікаў ІЧУ моўныя курсы і пакараць суддзю Ланчаву за парушэнне права У. Лапцэвіча карыстацца роднай мовай падчас судовага працэсу.

Ўладзімір Лапцэвіч 25 сакавіка быў затрыманы ў Магілёве супрацоўнікамі міліцыі. Журналіст выконваў свае прафесійныя абавязкі па асвятленні акцыі дэмакратычных сілаў Магілёва, прымеркаванай да Дня Волі. Суддзя Ленінскага раённага суда Ірына Ланчава прызнала яго вінаватым у «дробным хуліганстве» і «непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі», у выніку чаго ён быў асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту, якія адбываў у ІЧУ УУС МАгілёўскага аблвыканкаму.

Магілёўскае аддзяленне ПЦ "Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства